Прыхварэў – не хадзі

Важнае Да ведама грамадзян

Напярэдадні праваслаўнага свята Хрышчэння Гасподняга Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ў мэтах папярэджання рызыкі распаўсюджвання і прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі рэкамендуе:

прыхаджанам і супрацоўнікам прыходаў адказна і ўважліва ставіцца да свайго самаадчування. Пры недамаганні звярнуцца за медыцынскай дапамогай;

арганізаваць абавязковае вымярэнне тэмпературы ў ранішні час (да прыкладу, пры дапамозе бескантактавага тэрмометра). Забараніць допуск да правядзення службы святароў з прыкметамі вострых рэспіраторных інфекцый (тэмпература цела 37,0 С і вышэй, кашаль, насмарк і іншае);

пры правядзенні гэтага мерапрыемства выконваць сацыяльнае дыстанцыраванне 1,5 метра;

выкарыстоўваць бескантактавы метад прывітання (слоўнае прывітанне або паклон), пазбягаць поціскаў рукі.

Дадзеныя прафілактычныя меры з’яўляюцца вымушанымі і накіраваны выключна на бяспеку здароўя. У выпадку з’яўлення сімптомаў ВРІ ці іншых інфекцыйных хвароб варта дзеля любові да блізкіх і клопату пра іх устрымацца ад наведвання мерапрыемства.

Алена ШАЙБАК,
галоўны санітарны доктар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga