Сваю чарговую сустрэчу па тлумачэнні і абмеркаванні пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум, на гэты раз з калектывам Казлоўшчынскага ясляў-сада правёў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч.
Ігар Станіслававіч патлумачыў галоўныя змяненні, закрануўшы такія моманты, якія, на яго думку, найбольш хвалююць педагогаў, – захаванне сістэмы сямейных і хрысціянскіх каштоўнасцяў, самабытнасці і гістарычнай памяці беларускага народа, сацыяльнай скіраванасці палітыкі, увагі да бюджэтнай сферы, на якую ў нашай вобласці накіроўваецца 67,8 % сродкаў гадавога бюджэту. Падрабязна спыніўся на важнасці такіх дапаўненняў, як сацыяльная адказнасць кожнага грамадзяніна за свае здароўе і сям’ю, абарона персанальных даных, выключэнне ваеннай агрэсіі з боку нашай краіны ў адносінах да іншых дзяржаваў. Расказаў аб прапануемых новых паўнамоцтвах Усебеларускага народнага сходу. Напрыканцы свайго выступлення намеснік старшыні райвыканкама падкрэсліў, што ўсё вышэйсказанае дазваляе зрабіць выснову: новая Канстытуцыя – гарант паспяховага развіцця дзяржавы.
З вынікамі маштабнага даследавання “Беларусь. Меркаванне аб будучыні” ўдзельнікаў сустрэчы азнаёміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова і зазначыла, што свае ідэі і прапановы наконт змяненняў у Асноўны Закон дзятлаўчане могуць выказваць у час падобных сустрэч, на дыялогавых пляцоўках, па спасылках тэматычных банераў на сайтах раённага выканаўчага камітэта і газеты “Перамога”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga