Ігар Кухарэвіч: “Будуць захаваны традыцыйныя каштоўнасці беларусаў”

Важнае Улада

Прадаўжаюцца сустрэчы прадстаўнікоў раённай улады з працоўнымі калектывамі Дзятлаўшчыны па тлумачэнні і абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч наведаў Сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава.

– Рэфармаваць Канстытуцыю – не новы вопыт для прагрэсіўных краін, –адзначыў Ігар Станіслававіч, звяртаючыся да калектыву цэнтра. – У 21 стагоддзі змяненні ў Канстытуцыю прынялі больш чым 100 краін свету. Гэта заканамерны працэс, без якога немагчыма развівацца і рухацца наперад. Заўважу, што прапанова аб рэфармаванні Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь была агучана ў Беларусі яшчэ ў 2016 годзе ў час V Усебеларускага народнага сходу. З таго часу над праектам змяненняў працавала сур’ёзная каманда спецыялістаў, каб напрыканцы мінулага года абнародаваць плён сваёй працы.

Ён адзначыў, што за апошнія гады адбылося нямала значных падзей у жыцці краіны, у тым ліку з’яўленне нацыянальнай атамнай энергетыкі і імклівае развіццё IT-сферы. Усё гэта павінна было знайсці адлюстраванне ў Асноўным Законе краіны. Ігар Кухарэвіч спыніў увагу на змяненнях, унесеных у рэдакцыю Канстытуцыі, адзначыў, што ў абноўленым варыянце будуць захаваны ўсе традыцыйныя нацыянальныя, культурныя і духоўныя каштоўнасці.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова агучыла вынікі даследавання “Беларусь. Меркаванне аб будучыні”, а таксама нагадала, што ў нашым раёне працуюць грамадскія прыёмныя, куды ў перыяд абмеркаванняў Асноўнага Закона краіны дзятлаўчане могуць уносіць свае прапановы. Рэжым іх работы можна даведацца ў райвыканкаме або на сайце газеты “Перамога”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: