Глядзець на лік не трэба

Свежыя навіны Спорт і турызм

У рамках адкрытага чэмпіянату горада Ліды па міні-футболе дзятлаўская каманда “Граніт-Агра”, нягледзячы на пройгрышны пачатак, здолела не ўпасці духам і паказаць годную гульню ў матчы з “ЛЭС”.

На працягу першага тайма гаспадары цалкам кантралявалі сітуацыю на пляцоўцы. Доўгі час дзятлаўчане не маглі нічога супрацьпаставіць сапернікам. У вароты гасцей уляцелі два безадказныя мячы. Калі пасля перапынку дзятлаўскія футбалісты прапусцілі яшчэ два галы і лік стаў 4 : 0, здавалася, што ў гэтай гульні ўжо ўсё страчана і “Граніт-Агра” чакае крыўднае паражэнне “ўсухую”.

Аднак нашы землякі не здаліся, не дазволілі сапернікам расслабіцца і правялі дзве выніковыя атакі: дакладнымі ўдарамі абарону лідчан прабілі Уладзімір Ганчар і Павел Лішык – 4 : 2. Да фінальнага свістка кожная з каманд вызначылася яшчэ па адным разе. У саставе дзятлаўчан мяч у свой актыў запісаў Андрэй Звягін. На жаль, дзятлаўскім футбалістам так і не ўдалося дагнаць “ЛЭС”. Як вынік, паражэнне з лікам 5 : 3.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота з https://vk.com/lida_champ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga