Ад шчодрага сэрца цяплей у жыцці

Важнае Грамадства

Зімовыя святы скончыліся, а добрыя ўспаміны пра іх яшчэ надоўга застануцца ў памяці наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Атрымаць радасць ад навагодніх урачыстасцяў, паўдзельнічаць у забаўляльных конкурсах, падзяліцца з сябрамі добрым настроем асаблівым людзям дапамагалі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

А вось пра тое, каб наведвальнікі “Праменьчыка” адчулі святочны настрой на смак, ужо не першы год клапоціцца пастаянны спонсар аддзялення – ТАА “Ізакам Пласт” у асобе дырэктара Аляксандра Шалеснага. Сёлетнія святы не сталі выключэннем – усе атрымалі важкія салодкія падарункі.

За шчодрае сэрца і нераўнадушныя адносіны мы ўдзячны нашым шэфам, бо ад добрых спраў у жыцці святлей і цяплей.

Няхай і 2022 год прынясе ўсім нам радасць стасункаў, удачу, новыя цікавыя сустрэчы, а дабро, падоранае іншым, – вяртаецца назад добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga