Свет дабра крочыць па Беларусі…

Грамадства Свежыя навіны

3 снежня лічыцца Днём інвалідаў.

Асаблівыя людзі  такія ж, як і мы, але з асобым лёсам, асобым стаўленнем да праблем, якія яны мужна пераадольваюць. Кожны іх дзень – гэта перамога таго нядуга, з якім яны сутыкнуліся, і пагэтаму вельмі важна, каб тыя, хто знаходзіцца побач , дапамагалі, адносіліся з разуменнем, верылі ў людзей з асаблівасцямі і дарылі ім часцінкі дабрыні. Гэта зусім не цяжка, але вельмі дарагога каштуе. З гэтай мэтай ” у Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе прайшоў тыдзень пад лозунгам “Свет дабра”, які распачаўся з акцыі “Чырвонае сэрца”. У час яе дзеці вырабілі і падарылі “свае сэрцы” і пяшчотныя словы тым, хто ў іх меў патрэбу. Для таго, каб ясней зразумець , як часам цяжка  ў гэтым свеце быць непадобным да іншых, быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільма “Кожны мае права быць  розным”. Але, мабыць, больш за ўсё ўразіла вучняў старэйшых класаў квэст-гульня “Падарожжа па краіне інклюзіі”, асабліва калі дзеці спрабавалі прайсці з завязанымі вачыма па маршруце і змаглі не толькі пачуць, але і адчуць хоць на некаторы час тыя эмоцыі, якія адчуваюць людзі з асаблівасцямі.

Акрамя гэтага, навучэнцы прынялі ўдзел у акцыі “Запалім сінім” – кожны школьнік гаварыў другому 5 добрых слоў, таму дзень прашоў у атмасферы павагі адзін да аднаго. А наступны школьны дзень адкрыўся  акцый “Падары сваю ўсмешку”, якая захапіла не толькі дзяцей, але і ўвесь калектыў школы – трэба было проста ўсміхнуцца адзін аднаму.

Прадстаўнік валанцёрскага атрада “Палаючыя сэрцы” Аляксандра Якшэвіч разам з настаўнікам-дэфектолагам Людмілай Варган у рамках акцыі “Дабрыня выратуе свет” правялі гульні і кола дружбы з дзецьмі з дзіцячага садка, якія займаюцца на пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Наогул, у школе кожны дзень робіцца ўсё магчымае, каб асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі было камфортным.

Іна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
настаўніца музыкі Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы



Теги: