У святочнае адзенне апраналіся вербы

Грамадства Свежыя навіны

З 17 красавіка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пачала працаваць выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пад назвай “Вялікдзень разам сустракаем”.У выхадныя дні яе наведалі вучні і настаўнікі сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава. Яны пацікавіліся вырабамі ручной работы, даведаліся, што такое абярэгі і для чаго яны служылі нашым продкам, а таксама прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе па вырабе святочнай вярбы. Занятак для іх правяла выкладчыца сектара рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гезгалаўскага дома культуры Вольга Жэгала.

Акрамя гэтага, госці выставы змаглі задаць пытанні майстрыцы, дасканала разгледзелі вырабы, створаныя яе рукамі. Напрыканцы сустрэчы наведвальнікі падзяліліся ўражаннямі і, безумоўна, набылі для сяброў і родных сувеніры.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ