Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў шосты школьны дзень асенне-зімовага сезона правёў інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?” сярод установаў адукацыі.
Гульня ладзілася ў анлайн-рэжыме на інтэрнэт-пляцоўцы peregovorka.by і была скіравана на развіццё інтэлектуальнага руху сярод навучэнцаў, удасканаленне гульнявой тэхнікі і адбор каманд для XXIV абласнога асінхроннага турніру “Што? Дзе? Калі?”.
У інтэлектуальных спаборніцтвах паўдзельнічалі 10 каманд розных узроставых катэгорый: 3 – юніёраў, 4 – старэйшых і 3 – малодшых ювеналаў. Разыгралі 30 пытанняў. Адна хвіліна давалася камандам на “мазгавы штурм” і кароткі пісьмовы адказ з 1-3 слоў.
Прызёрамі раённага турніру сталі каманды гімназіі № 1, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, Гезгалаўскай, Новаяльнянскай, Дварэцкай сярэдніх школ, Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, Хвінявіцкага і Вензавецкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ.
Марына ШАЎЧУК,
загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага ЦДАДіМ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga