Дварэцкі сельскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў раённай газеце “Перамога” ад 20 лістапада 2021 года № 92 было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркавання грамадзян аб змяненні межаў вёсак Івезь, Азяраны, Харашкі, Мяляхавічы, Белалозы, Чураі.
На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, грамадзяне мелі права выказаць сваё меркаванне па пытанні змянення межаў вышэйуказаных населеных пунктаў Дварэцкага сельсавета.
Прапаноў ад грамадзян у ходзе вывучэння дадзенага пытання не паступіла. Дварэцкі сельскі выканаўчы камітэт лічыць, што неабходнасць карэкціроўкі ўнесенай прапановы адсутнічае.
Старшыня Дварэцкага сельвыканкама К. А. Вінцукевіч
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga