Прафсаюзны Дзед Мароз – дзецям

Важнае Грамадства

Святаў мы чакаем у любым узросце, і асабліва радуе, калі яны прыносяць прыемныя сюрпрызы.

24 снежня, напярэдадні Нараджэння Хрыстовага навагоднія падарункі атрымалі 5 выхаванцаў прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

 

Як расказала старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі сярэдняй школы № 1 Наталля Якабчук, такім чынам іх аб’яднанне сумесна з адміністрацыяй установы прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”.

– Я упэўнена, што ўсе чакаюць Новага года, як цуда, і загадваюць жаданні. А выконвае дзіцячыя жаданні, вядома ж, Дзед Мароз, у нашым выпадку – прафсаюзны.

Дзятлаўчане рыхтуюцца да святаў, выбіраюць падарункі, набываюць прыгожыя ёлкі, цукеркі і садавіну, збіраюцца парадаваць родных і блізкіх. Удзельнікі нашай прафсаюзнай пярвічкі таксама вырашылі арганізаваць для дзяцей з прытулка, якія да таго ж з’яўляюцца навучэнцамі нашай школы, маленькае свята. Упэўнена, што ім спадабалася, – адзначыла Наталля Барысаўна.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: