Падняліся на лідарскую прыступку

Важнае Спорт і турызм

Прайшла чарговая гульня дзятлаўскай каманды “Граніт-Агра” на адкрытым чэмпіянаце горада Ліды па міні-футболе.

На гэты раз нашым сапернікам стала каманда “Чэмпіён” (горад Маладзечна). Хоць матч і быў напружаным, у цяжкую хвіліну дзятлаўчане не страцілі самавалодання і давялі пачатае да пераможнага канца.

Дзякуючы ўпэўненай гульні ў нападзе і абароне, аператыўным пераходам у контратакі, ужо на другой хвіліне першага тайма капітан нашай каманды Уладзімір Ганчар адкрыў лік. Пазней спачатку на два, а потым і на тры мячы павялічылі перавагу “Граніт-Агра” Аляксандр Шышня і Дзяніс Трафімчык. Да перапынку саперніку ўсё ж такі ўдалося забіць адзін гол і скараціць адставанне – 3 : 1.

У другой палове матча “Чэмпіён” зраўняў лік. Але дзятлаўскі галкіпер Мікалай Рагачоў запісаў у свой актыў галявую перадачу, забіў мяч з далёкай адлегласці і тым самым, зноў вывеў каманду наперад – 5 : 3. Да фінальнага свістка матч праходзіў на роўных. Каманды абмяняліся яшчэ дзвюма выніковымі атакамі. Гульня скончылася з лікам 7 : 5 на карысць “Граніт-Агра”. Дублем адзначыўся Дзяніс Трафімчык.

Перамога над “Чэмпіёнам” дазволіла дзятлаўчанам перамясціцца з чацвёртага месца ў групе на адну прыступку вышэй і замкнуць тройку лідараў чэмпіянату.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота з https://vk.com/lida_champ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga