Новым кнігам – добры дзень!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Кніжны фонд Дзятлаўскай раённай бібліятэкі папоўніўся навінкамі літаратуры.

Яўген Гаглоеў “Пандэмоніум”

Гэта цыкл твораў у дванаццаці тамах, кожнаму з якіх адпавядае вызначаны знак задыяка. У кожнай з кніг – завершаная гісторыя.

Яна Мія “Мы вернемся”

Што, калі ўсе персанажы, якія памерлі ў кнігах, фільмах і серыялах, не знікаюць бясследна? Апошняе, што памятае Эліс, столь бальнічнай палаты, дактары і піск мноства манітораў. Затым цемра паглынула яе… Мікалас Спаркс “Кожны ўдых”

Чаму жыццё сутыкае людзей? Як не прайсці міма “свайго” чалавека? Наколькі моцна выпадковая сустрэча здольна змяніць ваша жыццё? Адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў міжнародным бестселеры.

Ганна Данілава “Звярыны профіль”

Зоя яшчэ маладая і прыгожая, яна робіць паспяховую кар’еру і выдатна зарабляе. Ёй толькі з мужам не пашанцавала: прыгажунчык Віктар – слабак і лайдак, які спускае грошы жонкі на шматлікіх палюбоўніц…

Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga