6 снежня стартавала дабрачынная штогадовая акцыя Таварыства Чырвонага Крыжа “Ёлка жаданняў”.
Прадоўжыцца яна да 15 студзеня 2022 года.
Мерапрыемства ладзіцца, каб сабраць і перадаць навагоднія падарункі дзецям са шматдзетных, няпоўных, прыёмных, апякунскіх сем’яў, дзецям з інваліднасцю, адным словам, падарыць свята юным жыхарам краіны, якія знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Да дабрачыннага навагодняга праекта далучылася і Дзятлаўская раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа.
Як зазначыла яе старшыня Галіна Касцюк, прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы, гэта проста і даступна. На першым і другім паверхах гандлёвага цэнтра “Родны кут”, што на плошчы 17 Верасня, будуць устаноўлены асаблівыя навагоднія дрэвы, упрыгожаныя паштоўкамі з жаданнямі дзяцей, а побач будуць знаходзіцца спецыяльныя каляскі для пакупак з пазнакай “Ёлка жаданняў”. Любы пакупнік зможа набыць асобны падарунак і пакінуць яго ў калясцы. Пазней валанцёры Чырвонага Крыжа абавязкова даставяць падарункі адрасатам.
Далучайцеся да дабрачыннага праекта “Ёлка жаданняў” і памятайце, што добрым чараўніком можа стаць кожны.
Ірына СТЫРНІК
Фота з архіва
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga