У рамках рэспубліканскай акцыі “Апавяшчальнік – у кожны дом” супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС штодня праводзяць не толькі інструктыўна-тлумачальную работу з насельніцтвам, але і дапамагаюць грамадзянам ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Акцыя ўжо прайшла ў аграгарадках Гезгалы, Вензавец, вёсках Юравічы, Лагуны, Нагорнікі.
Пад пільнай увагай ратаўнікоў – дамы, у якіх жывуць грамадзяне пенсійнага ўзросту, інваліды, сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. На асаблівым кантролі знаходзяцца беспрацоўныя і асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
У ходзе абследавання домаўладанняў супрацоўнікі правяраюць стан пячнога ацяплення, спраўнасць электраправодкі і аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Грамадзянам нагадваюць аб недапушчэнні курэння ў ложку, пакідання малых дзяцей без нагляду, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. У дадатак ратаўнікі ўручаюць навучальныя памяткі.
Новы год – без здарэнняў
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў у Беларусі зноў дазволілі продаж піратэхнічных вырабаў. Набыццё, а тым больш выкарыстанне няякасных піратэхнічных вырабаў, а таксама невыкананне інструкцыі па выкарыстанні і захоўванні вырабаў можа прывесці да сур’ёзных наступстваў – пажараў і траўмаў. Ратаўнікі нагадваюць аб абавязковым выкананні правілаў бяспекі.
Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga