У рамках акцыі “Нашы дзеці” намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх раённага выканаўчага камітэта Святлана Залучан разам з першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык і начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама Віктарам Петрукевічам наведалі cацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава.
Шмат шчырых слоў і навагодніх віншаванняў адрасавалі выхаванцам госці і падарылі ім “вітамінны” набор і цукеркі. Варта адзначыць, што Віктар Віктаравіч перадаў падарункі дзецям ад афіцэрскага сходу Дзятлаўскага РАУС.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga