Кожны, хто прыходзіць напярэдадні Новага года павіншаваць выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, радуе іх новымі падарункамі, якія заўсёды розныя і па-свойму цікавыя.
Так, у рамках акцыі “Нашы дзеці” начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Бародзіч і прафсаюзныя лідары раёна Валерый Макарчык, Уладзімір Казак і Вольга Бародзіч вырашылі заінтрыгаваць дзяцей і дазволіць ім самім распакаваць навагоднія пасылкі ад Дзеда Мароза.
Ад казачнага чараўніка юным насельнікам сацыяльнага прытулка госці перадалі “таемныя” падарункі, у якіх, як пазней выяснілася, былі развіваючыя гульні і канцтавары. Некаторыя з іх былі перададзены Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў. Яшчэ хлопчыкам падарылі смачны торт да перадсвяточнага чаяпіцця, а таксама мяч, каб яны маглі ўдасканальваць свае спартыўныя навыкі. Дзецям пажадалі моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у вучобе і дасягнення ўсіх пастаўленых мэтаў у надыходзячым годзе.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga