Позіркі мільёнаў беларусаў прыкаваны да экранаў тэлевізараў, газетных артыкулаў, навасных каналаў.
Людзі з заміраннем сэрца сочаць за развіццём сітуацыі з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. Нечалавечыя ўмовы, няўпэўненасць у заўтрашнім дні – чужы боль не пакідае раўнадушнымі нашых суайчыннікаў. Многія дэпутаты, палітолагі, лідары грамадскіх аб’яднанняў ужо пракаменціравалі сітуацыю.
Сваім меркаваннем дзеліцца начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова:
– Сёння на беларуска-польскай мяжы мы назіраем складанае становішча.
Абяцанні прыгожага жыцця ў заходніх краінах падштурхнулі бежанцаў пакінуць свае дамы. У выніку яны апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі: каля дзвюх тысяч ні ў чым не вінаватых людзей, якія былі вымушаныя бегчы ад адной бяды, трапілі ў іншую. У сярэдзіне лістапада, калі тэмпература паветра падае да нуля градусаў і ніжэй, яны начуюць пад адкрытым небам, у іх няма ежы, вады, у некаторых – нават цёплых рэчаў. У такіх умовах знаходзяцца маленькія дзеці і цяжарныя жанчыны.
Беларускі народ не можа абыякава глядзець на ўсё, што адбываецца, і прымае актыўны ўдзел у аказанні гуманітарнай дапамогі. Да мяжы падвозяць прадукты харчавання і адзенне.
Хацелася б звярнуцца да сусветнай супольнасці: праявіце разважлівасць і прыміце меры па выкананні правоў людзей.
Вельмі хочацца спадзявацца, што сітуацыя вырашыцца мірным шляхам у найбліжэйшы час.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga