Песня ў кожны дом

Важнае Культура і адпачынак

У рамках Года народнага адзінства работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці з акцыяй “Песня ў кожны дом” наведалі аддаленыя вёскі.

Жыхары Міроўшчыны, Труханавічаў, Пацаўшчыны з радасцю сустракалі артыстаў. Калектыў дарыў вяскоўцам душэўныя песні ў суправаджэнні баяна. У рабоце спецыялістаў галоўнае застаецца нязменным – даехаць да самых маленькіх і аддаленых вёсак, з добрай песняй і вясёлым настроем, каб ніхто не быў адзінокі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: