У час рабочага візіту намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрыя Шулейкі на Дзятлаўшчыну яму паступілі звароты ад жыхароў раёна.
Заяўнікаў цікавілі два пытанні. Першае тычылася вырабу спецыялізаванай арганізацыяй прававызначальных дакументаў на зямельны ўчастак, другое – ачысткі і добраўпарадкавання возера ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына.
Па абодвух пытаннях дадзены даручэнні адпаведным службам раёна, яны застаюцца на кантролі.
У час візіту з віцэ-прэм’ерам былі абмеркаваны і такія тэмы, як развіццё сяла, перапрацоўчай прамысловасці на прыкладзе прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga