На парадак дня пасяджэння раённага выканаўчага камітэта былі вынесены пытанні аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Дзятлаўскага раёна за студзень-верасень 2021 года.
Удзел у пасяджэнні прыняла намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Таццяна Слабыш.
– За дзевяць месяцаў забяспечана выкананне большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, у тым ліку па намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце, па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал, па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі і іншых, – пачаў пасяджэнне старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Улічваючы, што гэта няпросты год у многіх аспектах, лічу, што эканоміка спрацавала нядрэнна.
Падрабязней у лічбах
Як адзначыў у дакладзе намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко, за студзень-жнівень 2021 года ў цэлым па раёне атрымана 237,3 млн. рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг, тэмп росту склаў 118,4 % да адпаведнага перыяду 2020 года. Удзельная вага ў агульным аб’ёме выручкі па галінах наступная: прамысловасць — 59,7 %; сельская гаспадарка — 19,0 %;
ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 9,6 %; лесаводства — 8,0 %;
будаўніцтва — 3,5 %; аптовы і рознічны гандаль — 0,2 %.
Па раёне атрымана 21,4 млн. рублёў чыстага прыбытку, 140,7 % да адпаведнага перыяду 2020 года. З чыстымі стратамі спрацавала ААТ “Будкомплекс” (74 тыс. рублёў). Адной з асноўных праблем прадпрыемства яго кіраўніцтва вызначае складанасць канкурэнцыі і “выйгрышу” ў тэндарах па будаўнічых аб’ектах.
Выкананне паказчыкаў бізнес-планаў па ўдзельнай вазе запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці забяспечылі ўсе прамысловыя прадпрыемствы раёна.
Па выніках ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці за студзень-жнівень 2021 года экспарт тавараў па раёне склаў 7,3 млн. долараў ЗША або 116,5 % да аналагічнага перыяду 2020 года.
Знешні гандаль ажыццяўляўся з 15 краінамі свету, асноўнымі гандлёвымі партнёрамі раёна з’яўляюцца Расія (удзельная вага ў экспарце раёна складае 39,7 %), Літва (удзельная вага – 17,0 %), Кітай (удзельная вага – 8,4 %).
Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 103,4 %. Забяспечылі выкананне паказчыкаў бізнес-планаў па індэксе фізічнага аб’ёму ААТ “Дварэцкі льнозавод”, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”. Не забяспечылі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” і ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”.
Зніжэнне аб’ёмаў вырабленай прадукцыі ў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” адбылося ў сувязі з памяншэннем фінансавання дзяржаўных праграм развіцця сельскай гаспадаркі. Немалаважным фактарам таксама з’яўляецца высокая канкурэнцыя пры ўдзеле ў тэндарах на пастаўку і тэхнічнае абслугоўванне даільнага абсталявання.
– Прапрацоўвайце новыя віды вытворчасці, не трэба спадзявацца толькі на працу па даільных залах, – зрабіў заўвагу кіраўніку прадпрыемства старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.
У Новаяльнянскім камбінаце хлебапрадуктаў невыкананне звязана з высокай зношанасцю абсталявання і частымі прыпынкамі на рамонт.
За студзень-верасень 2021 года па Дзятлаўскім раёне прыцягнута 40010,0 тыс. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.
Экспарт паслуг па раёне за студзень-жнівень склаў 3,6 млн. долараў ЗША ці 165,5 % да аналагічнага перыяду 2020 года.
Аб’ём эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў склаў 516,6 тон умоўнага паліва пры заданні 358 тон. Выкананне заданняў па аб’ёме
эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў забяспечылі ўсе арганізацыі раёна.
Аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі прадпрыемстваў будаўнічага комплексу, складае 110,2 % да адпаведнага перыяду папярэдняга года ў супастаўных умовах, будаўніча-мантажных работ – 125,1 %.
На паляпшэнне жыллёвых умоў накіравана 52 шматдзетныя сям’і.
За 9 месяцаў 2021 года ўведзена ў эксплуатацыю 489 квадратных метраў жылля.
Як адзначыў у справаздачы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, сацыяльныя стандарты па бюджэтным забеспячэнні выдаткаў на ахову здароўя, адукацыю, культуру, фізічную культуру і спорт, іншыя сацыяльныя сферы выкананы ў поўным аб’ёме. Напрыклад, на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара – на 130,6 %. Аказана дастаткова платных паслуг, рост адзначаецца практычна па ўсіх сацыяльных кірунках. Так, даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці ўстановаў культуры склалі 72,0 тыс. рублёў або 106,6 % да плана; даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці ў сферы фізічнай культуры і спорту склалі 7,6 тыс. рублёў або 116,9 % да плана.
Аддзелам адукацыі райвыканкама выкананы ўсе мінімальныя стандарты. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Таццяна Слабыш засяродзіла ўвагу членаў выканкама і начальніка аддзела адукацыі Наталлі Белаус на ўзважаным прыняцці рашэнняў адносна лёсу дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама па аказанні непаўналетнім, пры неабходнасці, тэрміновай псіхалагічнай дапамогі.
За студзень-верасень 2021 года забяспечана выкананне прагнознага паказчыка па ўдзельнай вазе працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (66,5 % пры заданні 60,0 %); па арганізацыі навучання беспрацоўных “пад заказ” наймальніка (77,8 % пры заданні 60,0 %). Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 329 грамадзянам.
Узровень рэгіструемага беспрацоўя на 1 кастрычніка 2021 года склаў 0,3 % да колькасці працоўнай сілы.
Што датычыцца сельскай гаспадаркі, тэмп росту валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна склаў 92,4 %, пры заданні на студзень-верасень 2021 года 104,6 %. Устаноўленае заданне па тэмпе росту валавой прадукцыі выканана толькі ў сельскагаспадарчым філіяле “АграМілк”.
Дарэчы, як зазначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка, удзельная вага ў кошце валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна прадукцыя галіны жывёлагадоўлі займае 57,6 %, галіны раслінаводства – 42,4 %.
Рост вытворчасці малака да студзеня-верасня 2020 года забяспечаны ў чатырох сельскагаспадарчых арганізацыях: СГФ “АграМілк”, КСУП “Жукоўшчына”, КСУП “Хвінявічы”, ААТ “Граніт-Агра”. Сярэдні надой на карову па раёне павялічыўся на 225 кг, найбольшую прыбаўку малака на адну карову забяспечыў СГФ “АграМілк” – 1052 кг.
Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі за выключэннем СГФ “АграМілк” не дасягнулі ўзроўню студзеня-верасня 2020 года ў вытворчасці прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы.
За студзень-верасень атрымана 2258 тон прадукцыі вырошчвання свіней, пагалоўе свіней павялічылася на 228 галоў і склала 23375.
Тэмп росту валавой прадукцыі раслінаводства за дзевяць месяцаў – 84,0 %.
Больш за ўсё пытанняў па недапрацоўках у старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага было да дырэктара КСУП “Жукоўшчына” Аляксандра Кугейкі.
Па выніках працы сельскагаспадарчых арганізацый за 2021 год чакаецца забяспечыць тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах на ўзроўні 101,0 %, у тым ліку тэмп росту валавой прадукцыі жывёлагадоўлі – 100,5 %, прадукцыі раслінаводства – 102,0 %.
Што датычыцца другога пытання пасяджэння райвыканкама па выкананні бюджэту Дзятлаўскага раёна за 9 месяцаў 2021 года, начальнік фінансавага аддзела Ірына Жэгала падкрэсліла, што ў бюджэт раёна за справаздачны перыяд паступіла 19 134,3 тысячы рублёў уласных даходаў і паступленняў або забяспечана выкананне ўдакладненага гадавога плана на 74,4 %.
Асноўная ўдзельная вага падатковых даходаў сфарміравана за кошт паступленняў падаходнага падатку з фізічных асобаў, падаткаў на дабаўленую вартасць, на ўласнасць і прыбытак.
Пэўная работа праводзіцца па прыцягненні непадатковых даходаў. У кошт непадатковых плацяжоў у бюджэт паступіла 1 834,0 тысячы рублёў.
Па стане на 1 кастрычніка запазычанасць суб’ектаў гаспадарання па плацяжах у бюджэт склала 400,3 тысячы рублёў.
Акрамя ўласных даходаў у бюджэт раёна атрыманы бязвыплатныя паступленні з вышэйстаячага бюджэту ў агульнай суме 13 888,1 тысячы рублёў. Усяго даходы бюджэту раёна з улікам бязвыплатных паступленняў за 9 месяцаў склалі 33 022,5 тысячы рублёў або 73,3 % ад удакладненага гадавога плана.
Па кожным з пытанняў пасяджэння прыняты рашэнні.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga