Пачынаецца сезон палявання на пушніну

Грамадства Свежыя навіны

З 6 лістапада 2021 года па 30 студзеня 2022 года адкрываецца паляванне на вавёрку, лясную і каменную куніцу, норку амерыканскую, андатру, тхара ляснога.

Паляванне дазваляецца на жывёлін любога полу і ўзросту ў светлы час сутак ружэйным спосабам з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, безружэйным спосабам.

Дазволеныя прылады для палявання:

— пры ружэйным спосабе: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі ад 400 да 1500 джоўляў; гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з дробам, паляўнічыя сабакі: усе пароды, акрамя хартоў.

— пры безружэйным спосабе: пасткі (акрамя пятлі) – іх устаноўка (зняцце), праверка, насцярожванне і выманне здабытых жывёлін дапускаюцца толькі ў светлы час сутак.

Калі ў вас ёсць інфармацыя аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, просім паведаміць пра гэта на кругласутачныя тэлефоны даверу: 8-017-3900000 (г. Мінск), 8-01562-2-56-65 (г. Слонім) або +375-33-6726707, + 375-33-3643336 (МТС). Зафіксаваныя фота- ці відэафакты парушэнняў можна адпраўляць на мабільны дадатак “Viber”: +375-29-5112186, + 375-33-3643336.

Арцём ЛАКІШЫК,
дзяржаўны інспектар Слонімскай МРІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga