Лепш цукерка, чым цыгарэта

Культура і адпачынак Свежыя навіны

З кожнай цыгарэтай здароўе чалавека пагаршаецца, а тэрмін жыцця скарачаецца.

У рамках акцыі “Лепш цукерка, чым цыгарэта” работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пабывалі ў аддаленых вёсках.

Творчы калектыў заклікаў да здаровага ладу жыцця жыхароў Міроўшчыны, Труханавічаў, Пацаўшчыны. Да акцыі далучыліся і спецыялісты бібліобуса аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.

Аматарам тытунёвага дыму было прапанавана адмовіцца ад згубнай звычкі і памяняць цыгарэты на цукеркі. Многія рызыкнулі гэта зрабіць. Станоўчая рэакцыя дае магчымасць спадзяецца, што акцыя дапаможа задумацца пра шкоду, якую курыльшчыкі наносяць сабе і тым, хто побач.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga