Паважаныя калегі, сябры!
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС” прайшло 50-гадовы шлях развіцця. Яго гісторыю пісалі і пішуць усе пакаленні работнікаў.
З часу заснавання Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм многае ў нашай дзейнасці змянілася. Сёння на аб’ектах працуе высокапрадукцыйная тэхніка, укараняюцца найноўшыя тэхналогіі, паляпшаюцца ўмовы для работнікаў. Але праца меліяратара па-ранейшаму застаецца складанай. Адна з нязручнасцяў – аддаленасць некаторых аб’ектаў на адлегласць больш за сто кіламетраў. Яна вырашаецца набыццём камфартабельнага транспарту для дастаўкі рабочых на аб’ект, абсталяваннем пляцовак вагончыкамі-бытоўкамі. З работнікамі дасягнута паразуменне, яны адказваюць добрасумленнай працай.
Наша прадпрыемства імкнецца развівацца і ў неўласцівых для меліяратараў відах дзейнасці: акрамя меліярацыйных работ, мы асвоілі будаўніцтва вонкавых водаправодных і каналізацыйных сетак, мастоў, праводзім комплекс будаўніча-мантажных работ па добраўпарадкаванні тэрыторый, аказваем паслугі па здачы тэхнікі ў арэнду. Плануем не змяншаць абаротаў і прадаўжаць развівацца, заставацца ўніверсальным прадпрыемствам. Перад намі стаяць вялікія задачы, і я ўпэўнены: мы з імі справімся, бо наш калектыў высокапрафесійны, адказны і амбіцыёзны.
За плённую добрасумленную працу дзякую ветэранам і ўсім работнікам Дзятлаўскага ПМС. Ад вашай зладжанай працы залежаць і партфель заказаў, і эканамічныя паказчыкі, і якасць праведзеных работ.
Выказваю падзяку нашаму галаўному прадпрыемству АУП “Гроднамеліявадгас”, генеральнаму дырэктару Барысу Багданцу за давер, разуменне і падтрымку, садзейнічанне ў вырашэнні складаных пытанняў.
Дарагія работнікі, ветэраны, партнёры і сябры Дзятлаўскага ПМС, шчыра віншую вас з юбілеем нашага прадпрыемства. Ад усёй душы жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах!
Віктар АДАМЧЫК,
дырэктар Дзятлаўскага ПМС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga