На пленуме Дзятлаўскага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў былі падведзены вынікі работы за мінулы год, вызначаны перспектывы, абраны новыя лідары.
Старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў стала начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вольга Бародзіч.
Вольга Вацлаваўна – ураджэнка горада Ваўкавыска, выдатна скончыла адну з мясцовых школ. Атрымала дыплом з адзнакай Беларускага тэхнікума бізнесу і права па спецыяльнасці “правазнаўства”, вышэйшую юрыдычную адукацыю набывала ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. У цяперашні момант яна з’яўляецца слухачом Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Свой працоўны шлях Вольга Бародзіч пачынала ў 2005 годзе інспектарам па кадрах на адным з заводаў горада Ваўкавыска. З мая 2009 года яна ўзначальвае аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Дзятлаўскага райвыканкама. За паспяховае выкананне працоўных задач і перамогу ў аглядзе-конкурсе працоўнага майстэрства была ўзнагароджана Граматай Міністэрства юстыцыі.
Новаабраная старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў падзялілася сваімі ўражаннямі ад назначэння і планамі на будучыню на новай грамадскай пасадзе:
– Як і раней, вялікая ўвага будзе надавацца ахове працы, стварэнню здаровых і бяспечных умоваў на працоўных месцах. Лозунг “Мы аб’ядноўваем” застанецца нязменным. У прафсаюзнай рабоце прадоўжу добрыя традыцыі, створаныя папярэднікамі.
У час нарады членам прафсаюза былі ўручаны ўзнагароды. За развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, добрасумленную працу, высокі прафесійны ўзровень, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў была адзначана Раіса Лазута – былы казначэй Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў, загадчык сектара фінансавання і ўліку, галоўны бухгалтар фінансавага аддзела Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga