9 кастрычніка, у шосты школьны дзень, навучэнцы школ раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “ Чысты лес”, прымеркаванай да Года народнага адзінства.
Мэта акцыі – не толькі ачысціць лес ад смецця, але і паказаць, што ўсе мы нясём адказнасць за чысціню як у сваім доме або на вуліцы, у грамадскіх месцах, так і на прыродзе, у лесе.
Цімураўцы, валанцёры, члены школьнага лясніцтва “Экалес” Казлоўшчынскай сярэдняй школы з жаданнем і запалам дапамагалі ачысціць ад смецця і бытавых адходаў лясны масіў Урбанаўшчына, а таксама прыдарожныя абочыны да пасялковай бальніцы.
З просьбай да жыхароў пасёлка звярнуўся ў час правядзення акцыі член валанцёрскага атрада “Неабыякавае сэрца” Аляксандр Бялятка: “Прыйшоўшы ў лес, пакідайце пасля сябе чысціню і парадак, каб наша краіна магла ганарыцца не толькі чыстымі вуліцамі, але і нашай прыродай! Смеццю не месца ў лесе!”
Навучэнцы Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы прывялі ў парадак прыдарожную абочыну прылеглага масіву Раготнаўскага лясніцтва, ачысцілі ад бытавога смецця і захламленасці тэрыторыю лесу па маршруце Сямёнавічы – Васевічы – Івязь. У рамках дадзенай акцыі работнікі лясніцтва сустрэліся са школьнікамі, расказалі аб значэнні лесу для жыцця чалавека, якую шкоду наносіць смецце лесу і яго насельнікам.
Матэрыял падрыхтавала Таццяна Санюк
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga