Пра прышчэпкі ад COVID-19 – пажылым людзям

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Спецыялісты аддзялення сацыяльнай надомнай дапамогі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзяць інфармацыйную кампанію для пажылых людзей, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў сацработнікаў.

Бабулям і дзядулям з аддаленых вёсак тлумачаць, чаму неабходна прышчапляцца ад каранавіруснай інфекцыі, якім чынам гэта можна зрабіць, якія вакцыны ёсць у раёне. Каб пажылым людзям было лягчэй аднавіць у памяці атрыманую інфармацыю, спецыялісты пакідаюць ім тэматычныя памяткі, прадастаўленыя Дзятлаўскім райЦГЭ.

Нядаўна работнікі аддзялення выехалі па адрасах сваіх падапечных у вёскі Агароднікі, Харашкі, Мяляхавічы, Дукрава. У час гутарак адказалі на хвалюючыя пытанні, пацікавіліся станам здароўя, даведаліся, ці ёсць яшчэ жыццёвыя праблемы, якія патрабуюць дапамогі, і параілі абавязкова прыняць важнае рашэнне наконт вакцынацыі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: