Як сведчыць практыка, пераважная колькасць крадзяжоў з дачных дамоў учыняецца з кастрычніка па красавік, пакуль гаспадары адсутнічаюць на сваіх участках.
Выяўляюцца такія злачынствы толькі пры наступным наведванні дачы ўласнікам, значыць, ад учынення крадзяжу да напісання заявы ў міліцыю могуць прайсці тыдні і нават месяцы. І папярэдзіць падобныя выпадкі значна лягчэй, чым потым вярнуць страчаную маёмасць.
Самы эфектыўны сродак абароны дачнай маёмасці – аснашчэнне дома ахоўнай і трывожнай сігналізацыяй з падключэннем да пульта Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы. Пры адсутнасці такой магчымасці можна выкарыстаць іншыя меры:
не пакідаць на дачы каштоўныя рэчы;
максімальна ўскладніць для чужых доступ у жыллё (паставіць рашоткі на вокны, моцныя дзверы і надзейныя замкі);
абсталяваць дваровую тэрыторыю дачнага дома сістэмай відэаназірання;
папрасіць суседзяў, якія застаюцца зімаваць ці часта бываюць на дачы, прыглядаць і за вашым домам.
Калі крадзеж усё ж такі адбыўся, неадкладна паведамляйце пра гэта ў міліцыю. Да прыезду супрацоўнікаў паспрабуйце захаваць сляды злачынства.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga