Дарагія ветэраны вайны і працы, паважаныя пенсіянеры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Міжнародным днём пажылых людзей!
Для ўсіх нас гэта асаблівае свята. У ім — цеплыня і сардэчнасць, павага і любоў. Гэтае свята — сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў.
Вы прысвяцілі сябе нястомнаму самаадданаму служэнню на карысць роднага раёна. Вы былі, ёсць і будзеце захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў.
Вы і сёння ў страі: шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і неацэнным вопытам, сваім прыкладам выхоўваеце ў юных жыхароў раёна сілу духу, працавітасць, патрыятызм. Мы вельмі вам удзячныя за мудрасць, дабрыню і цярпенне, за бясцэнны дар успрымаць жыццё такім, якое яно ёсць, і не губляць пры гэтым надзеі на лепшае. Мы перад вамі ў неаплатным абавязку і ніколі не пакінем без нашага паўсядзённага клопату.
У гэты святочны дзень прыміце добрыя словы падзякі і бязмернай павагі за вашу неацэнную працу, сілу духу, шчырую любоў да нашага раёна!
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця! Няхай заўсёды з вамі побач будуць вашы клапатлівыя і любячыя дзеці, унукі, сябры. Жывіце доўга і шчасліва, будзьце бадзёрыя, радуйцеся поспехам вашых блізкіх!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga