З 1 кастрычніка да 31 снежня 2021 года адкрыта загоннае паляванне на нарміруемыя віды паляўнічых жывёл (лось, дзік, казуля, алень высакародны і плямісты, лань, муфлон) любога полу і ўзросту.
Паляванне дазволена ружэйным спосабам з загонам і з сабакамі ў светлы час сутак, з засады і падыходу – на працягу сутак.
Дазволеныя прылады для палявання:
— для лася, аленя высакароднага, лані, дарослага дзіка, старэйшага за два гады: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты (паляўнічы лук павінен мець сілу нацяжэння не менш за 27 кг, паляўнічы арбалет – не менш за 43 кг, наканечнік стралы павінен быць з вострымі рэжучымі бакамі і шырынёй ля асновы не менш за 2 см, або рэжучыя краі павінны раскрывацца да патрэбнай шырыні пры пападанні ў аб’ект палявання);
— для аленя плямістага, казулі, муфлона і маладняку дзіка: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты;
— паляўнічыя сабакі (пароды па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў).
З 2 кастрычніка да 7 лістапада 2021 года ў светлы час сутак можна паляваць на зайца-беляка і зайца-русака любога полу і ўзросту.
Паляванне дазваляецца праводзіць ружэйным спосабам з падыходу толькі з гончымі сабакамі і безружэйным – з лоўчымі птушкамі і хартамі.
Ружэйным спосабам з адной гончай сабакай, якая мае палявы дыплом па зайцу і (ці) лісіцы, могуць паляваць не больш чым тры паляўнічыя.
Арцём ЛАКІШЫК,
дзяржаўны інспектар Слонімскай МРІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga