А вы за бяспеку?

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Па стане на 18 кастрычніка на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбылося 594 пажары, у Дзятлаўскім раёне – 16.

 

Для павышэння ўзроўня бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 18 па 29 кастрычніка ў раёне праводзіцца сумесная рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх “За бяспеку разам”.

У час акцыі праводзяцца сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы ў працоўных калектывах. Работнікаў ЖКГ і тых, хто аказвае сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома, навучаць асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga