Сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Захад-2021” пройдзе з 10 па 16 верасня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і дзевяці палігонах Расійскай Федэрацыі.
Гэта вучэнне абарончага характару, якое пацвярджае курс Рэспублікі Беларусь на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі і прыхільнасць саюзніцкім абавязальніцтвам з Расійскай Федэрацыяй.
Правядзенне яго спланавана ў два этапы. Падчас вучэнняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе практычна адпрацаваны шэраг навучальных задач: стварэнне групоўкі войскаў (сіл) у кароткія тэрміны на аснове боегатоўных у мірны час воінскіх фарміраванняў, якія валодаюць высокім узроўнем мабільнасці і здольнасці да вядзення аўтаномных дзеянняў; кіраванне дзеяннямі авіяцыі і войскаў СПА падчас адбіцця ўдараў сродкаў паветранага нападу ўмоўнага праціўніка; апрабацыя новых спосабаў вядзення абарончых дзеянняў і высадка тактычных паветраных дэсантаў.
Колькасць удзельнікаў вучэнняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь складзе каля 12800 чалавек, у тым ліку каля 2500 расійскіх ваеннаслужачых і да 50 казахстанскіх з саставуду КСАР АДКБ. Таксама будзе задзейнічана да 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў; каля 110 адзінак артылерыі і РСЗА; больш за 30 самалётаў і верталётаў.
Органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці ў саставе аператыўных груп штабаў тэрытарыяльнай абароны вобласці, Лідскага і Ашмянскага раёнаў у час правядзення вучэнняў будуць адпрацаваны пытанні ўпраўлення сіламі тэрытарыяльнай абароны пры выкананні задач ТерО, у тым ліку сумесных баявых задач са злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных Сіл, узаемадзеянне з разнаведамаснымі сілавымі структурамі Гродзеншчыны.
“Захад-2021” носіць выключна абарончы характар, і яго правядзенне не нясе ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці. Яно дазволіць на практыцы ўдасканальваць механізм сумеснага выкарыстання абароннай інфраструктуры і праверыць гатоўнасць і здольнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў выканаць задачы па прызначэнні.
Пасля заканчэння вучэнняў у тэрмін да 30 верасня асабісты састаў, узбраенне, ваенная і спецыяльная тэхніка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, а воінскія часці і падраздзяленні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga