4 верасня 2021 года ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дадзены старт рэспубліканскаму тыдню ўстановаў дадатковай адукацыі.
Конкурсна-гульнявая праграма «Творчы старт-ап» сабрала самых актыўных, неабыякавых, таленавітых дзяцей і педагогаў горада. Адкрылі святочнае мерапрыемства каманды барабаншчыкаў гімназіі № 1 і сцяг-шоу сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. У словах прывітанняў прагучалі пажаданні навучэнцам у гэтым навучальным годзе рэалізаваць свае творчыя здольнасці, дамагчыся поспехаў на абраным шляху. Адзначалася важнасць захавання і прымнажэння традыцый беларускага народа.
Далей дзяцей чакалі крэатыў-цэнтры, майстар-класы. Навучэнцы праходзілі турысцкую паласу перашкод, гулялі з вясёлым Клоўнам, удзельнічалі ў майстар-класах па працы з фааміранам, малявалі, выразалі ў тэхніцы беларускай выцінанкі. Не забыліся зазірнуць і ў Дзятлаўскую раённую бібліятэку, дзе змаглі праявіць свае кемлівасць і веды ў галіне беларускай літаратуры.
Напрыканцы выхаванцы прыйшлі да высновы: кожны з нас індывідуальны, але ўсе мы – беларусы! У адзінстве – наш поспех!
Цэнтр дадатковай адукацыі з радасцю чакае ўсіх жадаючых дзяцей на занятках аб’яднанняў па інтарэсах. Кожнаму знойдзецца занятак па душы.
Іна ДЗЕДАВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga