Прычынамі здарэнняў з дзецьмі і падлеткамі часта служаць гарэзлівасць, бравада перад аднагодкамі і неразуменне небяспекі, якую ўяўляе для чалавека электрычны ток.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў і аварый, школьнікам катэгарычна забараняецца:
— адчыняць дзверы і пранікаць у трансфарматарныя падстанцыі і размеркавальныя прылады;
— адчыняць электраразмеркавальныя шчыты і заходзіць за агароджу ў месцах, дзе ўстаноўлена электраабсталяванне;
— залазіць на апоры ліній электраперадачы і трансфарматарных пунктаў;
— гуляць пад лініямі электраперадачы, запускаць паветраных змеяў, мадэлі самалётаў, выкарыстоўваць для гульняў месца паблізу электраўстановак і абсталявання пад напругай;
— дакранацца да абарваных правадоў паветраных ліній, падыходзіць бліжэй за 8 метраў да правадоў;
— рабіць накіды на правады, разбіваць ізалятары ліній электраперадачы;
— набліжацца да правадоў па дрэвах, дахах дамоў і пабудоваў, лесвіцах бліжэй да 1,5 метра;
— знішчаць электраабсталяванне, лямпы асвятлення і іншыя спецыяльныя электрапрылады;
— дакранацца да асвятляльнай арматуры, бытавых электрапрыбораў мокрымі рукамі і вільготнымі прадметамі;
— запаўняць вадой чайнікі, уключаныя ў электрычную сетку;
— дакранацца адначасова да электрапрыбораў, разетак і трубаў (водаправодных, газавых, гарачага ацяплення), металічных карпусоў электраабсталявання;
— выкарыстоўваць няспраўныя і самаробныя электрапрыборы, а таксама бытавыя пераносныя электрапрыборы з няспраўнай электраправодкай.
Аб няспраўнасцях або парушэннях правілаў электрабяспекі іншымі асобамі паведамляйце дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС па тэлефонах: 6-79-36, 8-033-3704882 або 144.
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga