Сёлета ўпершыню ў Беларусі 17 верасня будзе не проста чарговай датай у календары, а дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства.
Ён прызваны аб’яднаць грамадзян нашай краіны з агульнымі мэтамі і інтарэсамі, прадэманстраваць знешнепалітычнай арэне, што беларусы ідуць па жыцці з лозунгам “Мы адзіныя – мы непераможныя”.
Менавіта пад такім дэвізам напярэдадні ўрачыстай даты ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна пройдзе тэматычнае мерапрыемства. У ім прымуць удзел нашы суседзі з Навагрудчыны: грамадзяне пажылога ўзросту, якія наведваюць мясцовае аддзяленне дзённага знаходжання.
Кожны добрасумленны гаспадар, калі запрашае ў дом, наводзіць у ім парадак. Так і ветлівыя супрацоўнікі раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разам са сваімі падапечнымі, рыхтаваліся да свята і прыёму гасцей: зрабілі касметычны рамонт у кабінетах, акультурылі і прыбралі бліжэйшую тэрыторыю. Сумесная праца рабочага калектыву яшчэ раз даказала, што толькі разам, з адзінымі імкненнямі і задачамі можна дабіцца значных вынікаў.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga