У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь”, для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам 10 ліпеня 2021 года ў раённай газете “Перамога” і на яе афіцыйным сайце ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет было размешчана паведамленне па ўстанаўленні мяжы Вензавецкага сельсавета.
Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць сваё меркаванне па пытанні ўстанаўлення мяжы Вензавецкага сельсавета.
На працягу месяца з даты апублікавання ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет у аддзел землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.
Такім чынам, неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні мяжы Вензавецкага сельсавета адсутнічае.
Раённы выканаўчы камітэт
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!