Абласны моладзевы турзлёт на Дзятлаўшчыне: спартыўныя этапы, інтэлектуальны конкурс і турысцкі быт (+відэа)

Важнае Спорт і турызм

14 каманд з рэгіёнаў Гродзеншчыны змагаюцца за званне лепшых турыстаў на Дзятлаўшчыне, ва ўрочышчы Рыбакі.

Праграма спаборніцтваў насычаная — гэта валейбол, турысцкая паласа перашкодаў, гульня «Гарады», падыманне гіры, баі гімнастычнымі шарамі, дартс, перацягванне каната, а таксама конкурс турысцкага быту, інтэлектуальны конкурс. Адным словам, нікому не даводзіцца сумаваць, кожны ўдзельнік турзлёту знайшоў магчымасць праявіць сябе.

Турыская паласа перашкодаў патрабавала ад удзельнікаў турзлёту уважлівасці, зладжаных камандных дзеянняў і вытрымкі.

Дынамічна і відовішчына прайшлі этапы спаборніцтваў па валейболе і «Гарадах». Накал жарсцяў адчуваўся не толькі на гульнявой пляцоўцы, балельшчыкі актыўна падтрымлівалі сваіх землякоў.

Палатачны гарадок спаборніцтваў — сумесь хай-тэку і класікі, сучасных тэхналогій і беларускага традыцыяналізму. І ўсё гэта ў арыгінальным турысцкім стылі.

 

Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ, Кацярыны ХІЛІМОНЧЫК