На Дзятлаўшчыне пачалася ўборачная кампанія, а значыць, пара нагадаць пра бяспеку ў час сельскагаспадарчых работ.
У перыяд уборачнай кампаніі і нарыхтоўкі кармоў паблізу ліній электраперадачы і ў ахоўнай зоне працуюць збожжаўборачныя камбайны і іншая высокагабарытная тэхніка.
З мэтай прадухілення няшчасных выпадкаў помніце, што:
— выкананне работ у ахоўнай зоне паветранай лініі электраперадачы небяспечна для жыцця людзей;
— небяспечна набліжацца бліжэй за 8 метраў да абарваных правадоў, якія ляжаць на зямлі;
— у ахоўнай зоне паветраных ліній электраперадачы забараняецца праезд машын і механізмаў, якія маюць агульную вышыню з грузам або без грузу ад паверхні зямлі, дарогі вышэй за 4,5 метра, складзіраваць кармы, салому і іншыя матэрыялы;
— забараняецца паднімацца на кабіну, бункер камбайна, які знаходзіцца пад правадамі або ў ахоўнай зоне паветранай лініі.
Калі ў выніку падзення проваду або ўзнікнення электрычнага разраду машына загарыцца, то абслугоўваючы персанал павінен неадкладна яе пакінуць, саскочыўшы на зямлю на абедзве сагнутыя нагі, не трымаючыся за машыну, аддаляцца ад яе скачкамі на адной або дзвюх самкнутых нагах за 8 метраў ад машыны. Пра здарэнне неабходна паведаміць у Дзятлаўскі РЭС і МНС. Да прыбыцця спецыяльнай брыгады нельга самастойна тушыць машыну і набліжацца да яе бліжэй за 8 метраў.
Калі вы сталі відавочцам парушэння правілаў электрабяспекі або выявілі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па тэлефоне 6-79-36 або 144 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.
Не забывайце аб тым, што электрычныя сеткі адносяцца да крыніцы павышанай небяспекі для жыцця.
Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай райэнергаінспекцыі
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga