Як засцерагчыся ад крадзяжоў на пляжах?

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Умесцах масавага адпачынку, у тым ліку на пляжах, пачасціліся выпадкі крадзяжоў і замахаў на маёмасць грамадзян.

Засцерагчыся ад пляжных злодзеяў можна, калі выконваць некалькі простых правілаў: накіроўваючыся на пляж, не бярыце з сабой каштоўныя рэчы, бо найчасцей “здабычай” зламыснікаў становяцца мабільныя тэлефоны, планшэты, ноўтбукі, фотаапараты, якія былі пакінуты без нагляду ў час купання; калі ж вы прынеслі на пляж такую маёмасць, не кладзіце рэчы за спінай, старайцеся трымаць іх навідавоку; перад тым, як пайсці купацца, сумку і маёмасць прыкрыйце пляжным ручніком або адзеннем; не спіце, бо часта ахвярамі злодзеяў становяцца грамадзяне, якія, прыкрыўшы твар ручніком ці газетай, спяць пад спякотным сонцам; не пакідайце сваю маёмасць пад наглядам незнаёмых людзей, якія могуць учыніць крадзеж; не ўжывайце спіртных напояў і піва, бо пад уздзеяннем алкаголю вы станеце лёгкай ахвярай для зламыснікаў.

Памятайце, што захаванасць вашай маёмасці ў першую чаргу залежыць ад вас.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga