Для падтрымання парадку ў грамадскіх месцах вядзецца актыўнае абсталяванне горада Дзятлава і Дзятлаўскага раеёна сістэмамі відэаназірання.
У райцэнтры камерамі відэаназірання абсталяваны плошча 17 Верасня, гарадскі парк, гандлёвыя аб’екты, аб’екты грамадскага харчавання і многія іншыя. Вядуцца работы па мантажы сістэмы відэаназірання ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай. Абмяркоўваецца магчымасць абсталявання відэатэхнікай вуліц у Наваельні і Казлоўшчыне.
Наяўнасць відэакамер выхоўвае грамадзян, засцерагае іх ад парушэння закону, дапамагае праваахоўнікам хутчэй знайсці зламыснікаў.
Андрэй ЮШКЕВІЧ,
начальнік аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga