У парку актыўнага адпачынку “Каробчыцкі Алімп” каля Гродна адбыўся чэмпіянат Гродзенскай вобласці па пляжным валейболе сярод жаночых каманд.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 валейбольных дружын, было сыграна 46 сустрэч.
Дзятлаўскі раён прадстаўлялі дзве парныя каманды, у складзе якіх выступалі Алена Дарашкевіч і Юлія Пацэнка, Алена Прастак і Вікторыя Атаповіч.
Па выніках чэмпіянату нашы спартсменкі з першага валейбольнага дуэта занялі другое месца. У якасці “сярэбранага” прыза дзятлаўчанкі атрымалі агульнакамандныя кубак і дыплом, а таксама асабістыя медалі і граматы.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота ўдзельнікаў спаборніцтваў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga