Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам падрыхтаваны матэрыялы па ўстанаўленні межаў Вензавецкага сельсавета.
У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна – тэрытарыяльным устройстве Республікі Беларусь» у перыяд з 10 ліпеня па 10 жніўня 2021 года будзе ажыццяўляцца вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытаннях адміністрацыйна – тэрытарыяльнага ўстройства.
Азнаёміцца з матэрыяламі і атрымаць дадатковую інфармацыю па ўказанных пытаннях можна ў аддзеле землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 109, тэл. 2 17 78, 6 00 39.
Меркаванні грамадзян па пытанні ўстанаўлення межаў Вензавецкага сельсавета прымаюцца ў аддзеле землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 109, альбо па электроннай пошце: zeml@dyatlovo.gov.by.
Раённы выканаўчы камітэт