Назначаны новы дырэктар Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі” Сяргей Курман.
Першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Віталій Шулейка павіншаваў яго з назначэннем на пасаду і прадставіў працоўным калектывам сельгасупраўлення і селекцыйна-племяннога цэнтра.
Сяргей Іванавіч нарадзіўся 23 лютага 1968 года ў вёсцы Ёцавічы Дзятлаўскага раёна. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”.
На першае месца работы прыбыў у 1987 годзе ў калгас “50 гадоў ВЛКСМБ” Астравецкага раёна. З 1987 па 1989 год праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі.
З 1989 па 1992 год працаваў старшым заатэхнікам у калгасе “Запаветы Леніна” Дзятлаўскага раёна. З 1992 па 1997 год Сяргей Курман з’яўляўся загадчыкам фермы ў вёсцы Пруд калгаса “Войневічы” Дзятлаўскага раёна, з 1997 па 2000 год працаваў тут заатэхнікам-селекцыянерам, з 2000 года – галоўным заатэхнікам.
Сяргей Іванавіч прадоўжыў сваю працоўную дзейнасць у Навагрудскім раёне. З 2009 па 2012 год ён – галоўны заатэхнік СВК імя Кутузава. З 2012 па 2014 год займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Уселюб”. З 2014 па 2016 год з’яўляўся старшынёй праўлення СВК імя Кутузава Навагрудскага раёна. З 2016 года да цяперашняга часу працаваў заатэхнікам па кармах ААТ “Прынёманскі” Навагрудскага раёна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga