Краязнаўства – адзін з вядучых кірункаў у рабоце Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі, таму што нельга не памятаць аб сваёй Радзіме, вялікай і малой, аб людзях, якія жывуць на гэтай зямлі.
У гэтым годзе тут стартаваў краязнаўчы інтэрнэт-праект “Нашы землякі”, накіраваны на вывучэнне гісторыі Казлоўшчынскага сельскага савета праз гісторыі яго жыхароў, якія ўнеслі значны ўклад у навуку, культуру, спорт, палітыку, грамадскую дзейнасць. Ствараюцца інтэрнэт-праекты для прыцягнення як рэальных, так і віртуальных карыстальнікаў. На сайце Дятлаўскай раённай бібліятэкі і ютуб канале былі паказаны ўжо два выпускі праекта, дзе размова вялася пра доктара абласной бальніцы В. А. Ражко, ураджэнца вёскі Гярбелевічы, і М. Р. Макуліка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна пасёлка Казлоўшчына. Пра свайго бацьку цікавымі ўспамінамі падзялілася яго дачка.
Другі анлайн-праект “Духоўная цэннасць нашага пасёлка” – пра царкву Успення Прасвятой Багародзіцы. Гісторыя царквы – гэта частка гісторыі нашай мясцовасці. У 2019 годзе з гэтым матэрыялам супрацоўнікі бібліятэкі ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” і ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” занялі першае месца сярод пасялковых бібліятэк. У ліпені выйдзе ўжо першы выпуск яго ў Інтэрнэце, што будзе садзейнічаць прыцягненню ўвагі інтэрнэт-карыстальнікаў рознага ўзросту да гісторыі роднага краю.
Таксама многа мерапрыемстваў праводзіць бібліятэка па краязнаўству для падрастаючага пакалення. Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана вучні пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй “Афганістан: святая памяць”. Да Дня роднай мовы ладзілася акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.
У рамках акцыі “Мы – гэта памяць” прайшоў час гісторыі “Дзеці – героі і сведкі вайны”, да якой была аформлена кніжная , запрошаны вязень канцлагера “Азарычы” Ганна Рыгораўна Вільчанка і навучэнцы 8 “Б” класа мясцовай школы.
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дзевяцікласнікі здзейснілі краязнаўчае падорожжа “Мой край – часцінка Беларусі”, дзе вялася размова пра гісторыю роднага пасёлка, у час якой успомнілі сваіх землякоў, паглядзелі відэаролік пра іх творчасць, пачыталі вершы мясцовых пісьменнікаў.
Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga