Межы не зменяцца

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам 2 чэрвеня 2021 года ў раённай газете «Перамога» і на яе афіцыйным сайце ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт было размешчана паведамленне па ўстанаўленні мяжы горада Дзятлава.

Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць сваё меркаванне па пытанні ўстанаўлення мяжы горада Дзятлава.

На працягу месяца з даты размяшчэння ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт у аддзел землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.

Такім чынам, неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні мяжы горада Дзятлава адсутнічае.

Раённы выканаўчы камітэт



Теги: