Лета – час для адкрыццяў

Грамадства Свежыя навіны

Летнія канікулы ў самым разгары.

У ліпені навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы адправіліся ў падарожжа ў горад Навагрудак.

Яны  наведалі куточак Беларусі, прасякнуты духам шматвяковай гісторыі з найпрыгажэйшымі помнікамі культуры. Вандроўнікі даведаліся шмат новага і пазнавальнага ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі, пазнаёміліся з горадам,  яго выдатнымі мясцінамі.

Асабліва зацікавілі дзяцей руіны замка. Школьнікі адчулі значнасць і каштоўнасць гэтага гістарычнага месца. А з Замкавай гары палюбаваліся прыгожымі краявідамі навагрудскай зямлі.

Лета пралятае вельмі хутка, але новыя адкрыцці застаюцца ў памяці надоўга.

Ала ПАЎЛОЎСКАЯ,
настаўніца пачатковых класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: