Купалле ў Наваельні

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Штогод у гарадскім пасёлку Наваельня ў ноч з 6 на 7 ліпеня ладзіцца  Купалле, адно з самых старажытных святаў беларусаў.

Сёлета яно прайшло не менш цікава і забаўляльна. Каб убачыць купальскае вогнішча, павадзіць вакол яго традыцыйны карагод, на мясцовым стадыёне сабралася шмат жадаючых. У праграму свята ўвайшлі народныя абрады, цікавыя гульні, музычныя віншаванні, а для самых маленькіх – атракцыёны. Таксама можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, набыць цацкі, сувеніры, зробленыя ўмелымі рукамі майстрых.

Песень, музыкі, усмешак і святочных эмоцый хапіла на ўсіх. Камусьці, магчыма, пашанцавала на гэты раз знайсці сваю шчаслівую папараць-кветку.

Таццяна ГРЫНЦЭВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga