Песні, танцы, кветкі, вянкі.
Так 6 ліпеня на тэрыторыі санаторыя «Радон» прайшла забаўляльная праграма пад назвай «У ноч на Івана Купала». Народны тэатр-студыя гульні «Суседзі» Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разам з адпачывальнікамі ўспомнілі самыя галоўныя абрадавыя дзеянні Купальскага свята, а таксама правялі майстар-клас па побытавых танцах.
Купалле ў Гезгалах
Купальскае гулянне ў Дварцы
Купальскія прыгоды
Для ўдзельнікаў дзіцячага аздараўленчага летніка «Усмешка» сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшла інтэрактыўная праграма «Купальскія прыгоды». Праграму мерапрыемства падрыхтаваў творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Юныя артысты мелі магчымасць паказаць свае таленты. Дзяўчаты прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы купальскі вянок, а хлопцы змаглі паказаць свой спрыт і хуткасць у розных эстафетах. Купалінка разам з удзельнікамі праграмы шукала чароўную папараць-кветку, праводзіла майстар-клас па пляценні вянкоў.
ckdyatlovo.by
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga