Мінулы тыдзень выдаўся па-сапраўднаму “гарачы” і насычаны для аматараў самага масавага віду спорту.
На пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас” адбыўся трэці тур адзінаццатага адкрытага летняга чэмпіянату горада Дзятлава па міні-футболе.
На гэты раз новаяльнянцы перайгралі дзятлаўскую каманду “Дынама” з лікам 9 : 2, госці са Слоніма (“Альбярцін”) былі мацнейшыя за мясцовых “Friends” – 5 : 0.
У футбольным супрацьстаянні каманд “Лібертас” (ААТ “Граніт-Агра”) і “Ізакам” (горад Дзятлава) перамогу атрымалі гранітаўцы – 4 : 2.
Тым часам, хлопцы 2005 года нараджэння і малодшыя прынялі ўдзел у турніры па футнету.
За перамогу ў спаборніцтвах змагаліся шэсць каманд.
“Пальму першынства” забрала каманда з самай дружнай назвай “Friends”, на другім месцы – “Nike”, трэцяе – у “Adidas”.
Завяршыўся тыдзень хатнім матчам 13 тура першага круга чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі Гродзенскага дывізіёна: “Граніт-Агра” (горад Дзятлава) прымаў у гасцях “Слонім-Сіці” (горад Слонім).
Гульня скончылася не на нашу карысць: саперніку ўдалося забіць шэсць мячоў.
Сярод дзятлаўскіх футбалістаў вызначыўся Аляксандр Саўль. Выніковы лік – 6 : 1. Спадзяёмся, што ў другім крузе дзятлаўчане раскрыюць усе “футбольныя” карты і не раз парадуюць аматараў сваёй гульнёй.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота прадстаўніка раённай федэрацыі футбола Уладзіміра ГАНЧАРА і vk.com/slonimcity2021
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga