У Міжнародны дзень абароны дзяцей жаданых гасцей сустракалі выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
З пажаданнямі здароўя, радасці і цёплых летніх дзён да іх завіталі старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, валанцёры Наталля Седляр і Зарына Харошка з дачкой, а таксама старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар і актывістка аб’яднання Ядвіга Гушча.
Госці перадалі для выхаванцаў цэнтра развіваючыя гульні, цацкі, салодкія сюрпрызы, мячы і паветраныя шары, педагогам – сродкі асабістай абароны.
Дырэктар установы Марына Гуговіч і спецыялісты падзякавалі валанцёрам за дапамогу, бо карысныя падарункі заўсёды запатрабаваны, тым больш, што ў цэнтры стартуе змена летніка, ад якога асаблівыя дзеці чакаюць прыемных сюрпрызаў.
Ірына СТЫРНІК