Дзецям ‒ аб Канстытуцыі краіны

Важнае Грамадства

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На яе запрасілі вучняў 8 “Б” класа СШ № 3 горада Дзятлава.

Работнікі бібліятэкі расказалі аб тым, што такое Канстытуцыя і навошта яна патрэбна, закранулі гісторыю ўзнікнення галоўнага дакумента нашай краіны.

‒ Канстытуцыя неабходна для пабудовы больш дасканалай прававой сістэмы, ‒ расказала вядучая. ‒ Яе правобразам можна лічыць законы старажытнагрэчаскіх полісаў.

Яна распавяла, што Дзень Канстытуцыі адзначаецца ў Беларусі з 1998 года. Да ўрачыстасці традыцыйна далучаюцца прадстаўнікі замежных дзяржаваў. Свята лічыцца прафесійным для людзей, якія стаялі ля вытокаў асноўнага Закона, а таксама для выкладчыкаў, студэнтаў і работнікаў юрыдычных спецыяльнасцяў.

Пасля вучням прапанавалі паглядзець дакументальны фільм аб Канстытуцыі і паўдзельнічаць у віктарыне, каб праверыць і замацаваць атрыманыя веды. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні вядучай і паспяхова справіліся з заданнем.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup